Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Адкрыццё дзіцячага араторыя
Дзіцячы Араторый
01.10.2008

28 верасня ў нашым араторыі праходзіла с'ёмка цікавага праекта. На гэты выпадак да нас завітала студыя Serebrankapictures.
Уваходзячы ў будынак цэнтра, усіх сустракалі надпісы "Ціха, ідзе с'ёмка!", "Здымачная пляцоўка" і г.д. Усё гэта складала атмасферу сапраўднай с'ёмкі. Усе падрыхтаваныя дэкарацыі былі ў выглядзе кінастужкі, дзе адначасова быў расклад працы араторыя з запланаванымі мерапрыемствамі.
Як і адзін з самых вядомых тэлепраектаў, наш праект "Лепшы араторый" распачаўся з гімна – "Круто ты попал в ораторий... ". Каб атрымаўся добры фільм, усе героі вельмі стараліся. Трэба адзначыць, што лепш за ўсё гэта атрымалася ў аператара (Вераніка Огар) і ўсіх дзяцей-акцёраў.
Ну дык вось, па парадку. Наш фільм пра араторый складаўся з многіх частак. Акцёрам трэбы было прадставіць усё жыццё араторыя ў цікавай форме. Тут былі і песні, і танцы. Ведаеце, нават клоун (Аўласевіч Алена) пра нас не забыўся і зноў завітаў, ды як заўсёды гучна, з шарыкамі і цукеркамі.
Асабліва цяжкая праца ляжала на плячах прадзюсера (сястра Вераніка), адказных за музыку і спевы (Вольга Красільшчыкава, Алена і Сяргей Мінаеў). І зразумела ніхто б не паверыў, што мы здымаем фільм, каб не было адказнага за свет (Кацярына Лавыш), дублёра (Маргарыта Салынская) і, здаецца, мяне – рэжысёра.
Прэм'ера праекта адбылася. Паколькі яна была вельмі паспяховай, то пачастункі для ўсіх удзельнікаў не прымусілі сябе чакаць.
Праца араторыя распачалася!
 

глядзіце таксама: Фотаздымкі з мерапрыемства.

 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр