Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Восеньскія канікулы для дзяцей адбыліся ў араторыі імя св.Яна Боско
Дзіцячы Араторый
01.11.2014
 
Лагер для дзяцей праводзіўся з 27 па 31 кастрычніка ў мінскім араторыі імя св.Яна Боско. Напрацягу пяці дзён дзеткі разам з с. Люцыяй Бальцэвіч FMA, кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB, аніматармі і памочнікамі аніматараў бліжэй знаёміліся з Бібліяй, дакладней – са Старым Запаветам. 
 
  “Падарожжа па старонках Бібліі” – менавіта так гучала тэма лагера. А здзяйсняць падарожжа ўдзельнікам дапамагаў мультфільм, у якім зразумела для дзетак распавядалася пра стварэнне Свету, першародны грэх, Каіна і Абеля, Ноеў каўчэг і Бабілонскую вежу. Пасля прагляду мультфільма дзеткі ў працы ў групах глыбей разважалі над біблейскімі сюжэтамі, суадносячы іх з жыццём.
 
  Праграма канікул, акрамя працы ў групах, уключала ў сябе штодзённую св.Імшу, Вяночак да Божай Міласэрнасці і гульні.
 
  Напрыканцы апошняга дня лагера ўдзельнікаў чакала падсумаванне пройдзенных тэм, у выніку якога дзеткі згадзіліся з думкай, што Бог з’яўляецца найлепшым сябрам для кожнага, а да сапраўднага сябра хочацца звяртацца як мага часцей. Таму нельга забывацца пра тое, што Бог чакае нас не толькі ў нядзелю, але заўсёды.
 Скончыліся канікулы салодкім сталом, падрыхтаваным самімі ўдзельнікамі.
 
  Канікулы для дзетак – адна з акцый, якія праводзяцца ў нашым араторыі. Таму запрашаем вас сачыць за інфармацыяй на сайтах www.sdb.bywww.serebranka.sdb.by; і ў нашай групе “В контакте”. 
 
 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр