Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У мінскім араторыі адбыліся канікулы для дзяцей
Дзіцячы Араторый
28.07.2014
  З 14 па 25 ліпеня ў мінскім араторыі імя св.Яна Боско праходзілі канікулы з Богам для дзяцей ад 6 да 14 гадоў. Сёлета прыклад святасці ўдзельнікі лагера бралі ў святога Дамініка Савіо, які аднойчы пастанавіў: “Лепш мне памерці, чым зграшыць!”. І ў пятнадцацігадовага святога атрымалася споўніць сваё пастанаўленне, бо заўсёды падчас зямнога жыцця даваў добрае сведчанне не толькі аднагодкам, але і старэйшым людзям, якія ведалі Дамініка.

  Кожны дзень памочнікі аніматараў рыхтавалі невялікую сцэнку, якая апавядала пра пэўны эпізод жыцця св.Дамініка Савіо, каб дзеці мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з прыкладам маладой святасці.

  Таксама кожны дзень удзельнікам лагера прапанавалася паразважаць над канкрэтнай тэмай, каб у выніку атрымаць рады, карыстаючыся якімі, можна адважна крочыць “Да Неба разам са св.Дамінікам Савіо”. Асноўнай тэмай і адначасова дэвізам лагера стаў выраз “Мае канікулы- жніво Пана”. На працягу дзесяці дзён удзельнікі лагера заўсёды вярталіся да думкі, што ад кожнага асабіста залежыць, ці стане наша лета (разглядаючы тэму шырэй – нашае жыццё) годным для Пана. А каб маленькім вернікам было лягчэй асэнсаваць гэту тэму, у першы дзень канікул кожнаму з іх арганізатары далі зерне, якое неабходна было пасеяць дома ў зямлю. Напрыканцы канікул з Богам кожнае дзіця прынесла плёны сваіх намаганняў – прарослыя расліны. Але гэта матэрыяльная ўзнагарода, якую кожны здолеў атрымаць. А што датычыцца духоўнай узнагароды, то падчас апошняй працы па групах у дзесяты дзень дзеці дзяліліся адно з адным, якія плёны для душы яны атрымалі.

  Праграма канікул уключала ў сябе штодзённую св.Імшу, Вяночак да Божай Міласэрнасці, гульні і працу па групах. Незвычайным цікавым пунктам стаў выезд у мінскі аквапарк “Лябяжы” і новы музей гісторыі вялікай Айчыннай вайны.

  Вынікам канікул з Богам стаў канцэрт для бацькоў, якой дзеці падрыхтавалі пад кіраўніцтвам арганізатараў лагера.

  Час канікул праляцеў вельмі хутка, і хочацца спадзявацца, што не прайшоў марна ні для адной душы, бо сапраўды прапанаваў багаты матэрыял. І зараз застаецца чакаць, як хутка можна будзе збіраць плёны гэтых маленькіх расткоў, якім будзе нялёгка развівацца ў сучасным свеце, але якія маюць найвялікшую падтрымку ў асобе Пана Бога і прыклад  маладой святасці Даміка Савіо.

  Канікулы з Богам – адна акцыя з вялікай колькасці, якія праводзяцца ў нашым араторыі. Таму запрашаем вас сачыць за інфармацыяй на сайтах www.sdb.by; www.serebranka.sdb.by; і ў нашай групе “В контакте”. Далучайцеся да нас, каб разам спрабаваць ісці да самай дасканалай ўзнагароды для кожнай душы – да Неба!

Таццяна Ісакава

Матэрыял сайта sdb.by

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр