Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Канікулы з Богам. Дзень дзесяты
Дзіцячы Араторый
26.07.2014

 

Падчас дзесятага дня лагера мы разважалі над тым, што Неба з'яўляецца найвялікшай ўзнагародай для кожнага чалавека. І, калі мы ведаем, што напрыканцы зямнога шляху нас чакае кавалачак Неба, то мы будзем з радасцю прымаць усе клопаты і цяжкасці, якія нас напаткаюць.  Таксама, падчас працы па групах дзеткі вызначылі, што ўзнагарода можа быць як матэрыяльная, так і духоўная. І кожны чалавек павінен імкнуцца да ўзнагароды, гэта значыць, даводзіць справу да канца, каб спадзявацца на добры вынік.

 Звяртаючы ўвагу на тэму дня, хочацца адзначыць, што сёння мы ўсе атрымалі цудоўную ўзнагароду - экскурсію ў новым музеі Вялікай Айчыннай вайны. Тыя, хто быў у музеі ўпершыню, сапраўды былі ўражаныя ўзроўнем экспазіцый і інсталяцый, прадастаўленных у музеі.

  Пасля таго, як мы вярнуліся ў араторый, у сваіх групах мы крыху паразважалі над тым, якую духоўную ўзнагароду мы вынеслі для сябе з канікул з Богам. Уражвалі адказы дзетак, якія казалі, што менавіта ў лагеры яны зразумелі, што адзін ты здолееш зрабіць нешмат, а калі побач з табой будуць сябры будзе значна лягчэй.

 Напрыканцы дня дзеці з хваляваннем чакалі сваіх бацькоў, бо хацелі як хутчэй прадставіць ім свой сюрпрыз - выніковы канцэрт, падчас якога маленькія акторы спявалі, танчылі і прадставілі сцэнку пра жыццё св. Дамініка Савіо. 

 Разыходзячыся па дамах, дзеці з удзячнасцю развітваліся з арганізатарамі лагера і абяцалі, што ў наступным годзе прывядуць з сабой на канікулы з Богам сяброў. 

 Лагер скончыўся, і вельмі важна, каб то, аб чым мы казалі на працягу  дзесяці дзён, не засталося сухімі словамі, а

ле знаходзіла канкрэтную рэалізацыю ў жыцці кожнага маленькага верніка. 

 Усім, хто ўважліва сачыў за дзённікам канікул з Богам - шчыры дзякуй! Дзякуй за вашую падтрымку і малітвы. І чакаем вас на наступныя нашы акцыі, аб якіх вы можаце даведацца ў нашай капліцы, на сайце sdb.by, на гэтым сайце, або ў нашай групе "В контакте"  (http://vk.com/aratoryj_minsk)

 

Таццяна Ісакава 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр