Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Канікулы з Богам. Дзень дзевяты
Дзіцячы Араторый
25.07.2014

 У перадапошні дзень лагера мы разважалі над тэмай сяброўства. Кс. Павел Шчарбіцкі SDB у казанні адзначыў, што да Неба ніхто не ідзе адзін, заўсёды побач з намі ідуць нашыя сябры. Але, на жаль, у пекла таксама ніхто не ідзе адзін, менавіта пагэтаму вельмі важна не забывацца пра малітву ў інтэнцыі добрых сяброў. Бо кожны з нас, як галінка, калі мы будзем адны, нас будзе лягчэй зламаць, а калі мы будзем разам са сваімі сябрамі, мы будзем мацнейшымі.

 Таксама сёння мы казалі пра адказнасць за нашых сяброў, бо ў сяброўстве часта дзейнічае ланцуговая рэакцыя - калі я зраблю нешта добрае майму сябру, ён зробіць дабро іншаму чалавеку і г.д. Менавіта, таму вельмі важна дзяліцца са сваімі сябрамі добрым прыкладам.

 А калі мы разважаем над тэмай сяброўства, чаму б нам не напісаць лісты да сяброў? І такая магчымасць падчас дня была - кожнага чакала "Пошта для сяброў". Кожны жадаючы меў магчымасць напісаць сябру ліст са словамі падзякі за канкрэтныя рэчы. Вельмі радуе, што многія скарысталіся гэтай поштай, каб адаслаць ліст сябру. 

Увечары дзеткі разыйшліся па дамах, каб добра адпачыць і набрацца сіл на апошні дзень нашага лагера, падчас якога мы будзем праводзіць вынікі двух тыдняў канікулы з Богам.

 

Таццяна Ісакава 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр