Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Канікулы з Богам. Дзень восьмы
Дзіцячы Араторый
23.07.2014

 У восьмы дзень мы паглядзелі праз прызму формулы святасці і тэм папярэдніх дзён на нашу школу. Дакладна тэма сённяшнага дня гучала наступным чынам: "Я іду ў школу!"

 Пасля св.Імшы мы накіраваліся ў Лошыцкі парк. І менавіта ў парку нас чакала нетыповая праца па групах - быў зарганізаваны сапраўдны суд, які вырашаў, патрэбна нам школа ці яе неабходна зачыніць. Прыняўшы ўсе "за" і "супраць", суддзі прыйшлі да высновы, што школа з'яўляецца неабходным элементам у жыцці кожнага чалавека, які прагне дасягнуць нейкіх вышынь, таму зачыняць яе немэтазгодна. Больш за тое, школа з'яўляецца своеасаблівай глебай, у якую кожны маленькі вернік можа пасеяць зерне свайго сведчання і добрага прыкладу.

 Пасля напружанага пасяджэння суда нас чакалі гульні, якія, як заўсёды, мелі сваёй мэтай не толькі пазабавіць удзельнікаў, але навучыць пэўным рэчам, напрыклад, узаемапавазе і ўменню працаваць ў камандзе. 

Таксама сёння нас чакаў яшчэ адзін нязвыклы пункт у раскладзе дня - замест працы у гуртках мы распачалі рыхтаваць канцэрт, які стане падагульняючым пунктам нашага лагера, і адначасова будзе з'яўляецца падарункам для бацькоў.

 Калісьці ў жыцці прыходзіцца казаць: "На жаль, засталося не шмат часу". У нашым выпадку дадзены выраз вельмі актуальны - нам засталося зрабіць усяго толькі два крокі. Але, галоўнае не колькасць, а якасць, і ад кожнага асабіста залежыць, ці стануць гэтыя два дні тымі крокамі, якіх нам не хапае, каб дайсці да Неба, ці застануцца проста разфарбаванай паперай на прыгожай дэкарацыі, падрыхтаванай спецыяльна для лагера. Бо, калі мы па-сапраўднаму жадаем стаць святымі, мы не будзем глядзець на час, мы будзем спяшацца рабіць дабро і заўважаць патрэбы іншага чалавека.

Таццяна Ісакава

 

 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр