Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Канікулы з Богам. Дзень сёмы
Дзіцячы Араторый
22.07.2014
 У сёмы дзень нашага адпачынку мы разважалі над тым, што неабходна шанаваць маму і тату. У казанні кс. Павел Шчарбіцкі SDB звярнуў увагу на тое, што ад кожнага дзіцяці залежыць, ці стануць яго бацькі святымі. Бо вельмі важным з'яўляецца тое, як мы ставімся да сваіх бацькоў - ці дапамагаем ім, ці молімся за іх, ці ўмеем дзякаваць за іх клопат пра нас.

 Падчас працы па групах дзеткі пачулі гісторыі аб эксперыменце са стужкамі. Выкладчыца ва ўніверсітэце раздала кожнаму студэнту па тры стужкі. Адну з іх яны павінны былі пакінуць сабе, бо кожны з іх быў вельмі важны для выкладчыцы, а іншыя аддаць са словамі падзякі чалавеку, які з'яўляўся важным для кожнага асабіста. І здарылася так, што адна са стужак апынулася ў дырэктара фірмы, які ўжо не памятаў, калі вяртаўся да дому ў час. Падначалены аддаў дырэктару стужку са словамі падзякі за яго прыклад і таленты, дзякуючы якім ён мудра кіраваў фірмай. І здарылася так, што менавіта гэтыя шчырыя словы прымусілі дырэктара задумацца над асабістым жыццём і перагледзець яго асноўныя накірункі. Прыйшоўшы да дому, ён упершыню за доўгі час паразмаўляў са сваёй сям'ёй і шчыра папарсіў прабачэння ў самых важных для яго людзей - у сына і жонкі.   

 Здавалася б, простая гісторыя. Але яна падказвае кожнаму чалавеку, не толькі маленькаму, наколькі важна не баяцца шчырасці ў адносінах да іншых людзей.

 Пасля таго, як дзеці са старэйшымі паразважалі над дадзенай гісторыяй, аніматары і памочнікі аніматараў прапанавалі кожнаму зрабіць свае стужкі, якімі пазней можна было са словамі падзякі абмяняцца адно з адным. І, канешне ж, адну стужку было парапанавана занесці да дому - бо, хто, як не бацькі, заслугоўваюць нашай удзячнасці і шчырасці?

 Падводзячы вынікі дня, мы дадалі да формулы святасці, з якой пазнаёміліся ўчора, дзве канкрэтныя рэчы - паслухмянасць і адказнасць. Менавіта яны дапамогуць кожнаму з нас імкнуцца да неба не сам насам, але заклікаць да святасці сваіх бацькоў, і, калі гэта патрэбна, быць для таты і мамы прыкладам.
 
Таццяна Ісакава

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100