Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Канікулы з Богам. Дзень пяты
Дзіцячы Араторый
19.07.2014

Пяты дзень лагера быў незвычайным, бо мы крыху адыйшлі ад ужо звыклага расклада дня і накіраваліся ў аквапарк. Ну а там кожны адшукаў сабе горку па душы!Laughing

 Але, негледзячы на такі цікавы элемент праграмы, як аквапарк, мы не забыліся пра тэму нашага дня - "Марыя, я аддаю Табе сваё сэрца!" Таму, вярнуўшыся ў араторый, мы паразважалі пра чысціню нашых думак, нашай мовы, нашых вачэй і нашых учынкаў. Кс. Павел Шчарбіцкі SDB прыпомніў дзеткам, што вельмі важна заўсёды прасіць аб заступніцтве Панну Марыю, бо яна з'яўляецца Маці для кожнага з нас. 

 Пасля сумеснай вячэрнай малітвы маленькія вернікі разыйшліся па дамах, каб падзяліцца з роднымі сваімі ўражаннямі ад яшчэ аднаго дня ў лагеры і добра адпачыць перад новым тыднем, у якім іх чакае шмат чаго карыснага і цікавага.

Таццяна Ісакава 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр