Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Канікулы з Богам. Дзень чацвёрты
Дзіцячы Араторый
17.07.2014

 

 Падчас чацвёртага дня ўдзельнікі лагера разважалі над тым, што кожнаму чалавеку неабходна быць адважным. Бо, калі мы, напрыклад, не пасаромеемся і з адвагай зробім заўвагу чалавеку, які сябе дрэнна паводзіць, мы зможам яму дапамагчы перагледзець свае паводзіны. Адвага таксама неабходна ў вызнаванні нашай веры.

 У казанні кс.Павел Шчарбіцкі SDD адзначыў, што вельмі часта мы адважныя ў сэрцы, а калі жыццёвыя абставіны патрабуюць адвагі ў канкрэтным учынку, часам мы пачынаем саромецца. І ў такім выпадку вельмі важна браць прыклад са св.Дамініка Савіо, які не баяўся, што пра яго падумаюць іншыя, і заўсёды паступаў так, як яму падказвала сэрца.

 Пасля працы па групах, падчас якой дзеткі са сваімі капітанамі стваралі сімвал адвагі, нас чакалі водныя гульні, якія былі вельмі актуальнымі ў спякотны дзень!Smile

 Такім быў наш чацвёрты крок на шляху да неба разам са св.Дамінікам Савіо. А заўтра нас чакае новы дзень і новыя прыгоды ў нашым падарожжы.

Таццяна Ісакава

 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр