Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Скончыўся другі дзень канікул з Богам
Дзіцячы Араторый
15.07.2014

Падчас другога дня канікул удзельнікі лагера разважалі над тым, што кожны чалавек з'яўляецца добрым матэрыялам. І ад кожнага маладога чалавека залежыць, ці зможа ён стаць па-сапраўднаму добрым. Вельмі важна звяртаць увагу на развіццё сваёй волі, на працу над сабой, на нашых сяброў, якія могуць дапамагчы нам ісці да Неба, ці, наадварот, цягнуць нас да зямнога. Таксама сёння мы разважалі над тым, што кожны з нас, ад самага маленькага да самага старэйшага, з'яўляецца вельмі важным у вачах Бога. Для кожнага з нас наш Нябесны айцец падрыхтаваў асабісты план і праз кожнага Ён дакранаецца да іншых людзей. 

  Падчас працы па групах мы прыйшлі да высновы, што кожны з нас - індывідуальнасць, але ў той самы час, мы не адны, не існуем паасобку, нас яднае Хрыстус. Мы з'яўляемся адным цэлым, бо дапаўняем адно аднаго сваімі характэрнымі рысамі і якасцямі.

  Праляцеўшы вельмі хутка, другі дзень ўжо стаў толькі ўспамінам. Добрым ўспамінам, які павінен дапамагаць маленькім вернікам не заблукаць на заблытанных сцежках жыцця, але мужна крочыць за Хрыстом кожны дзень, дзелячыся адно з адным сваімі асаблівасцямі і талентамі.  

Таццяна Ісакава

 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр