Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У араторыі імя св.Яна Боско распачаліся канікулы з Богам для дзяцей
Дзіцячы Араторый
14.07.2014
  

 14 ліпеня ў араторыі імя св.Яна Боско пры нашай парафіі распачаліся канікулы з Богам для дзетак ад 6 да 14 год. Сёлета падчас канікул юныя вернікі разглядаюць прыклад св.Дамініка Савіо; "Да неба разам са св.Дамінікам Савіо" - так гучыць дэвіз лагера.
 
У першы дзень двухтыднёвых аратарыйных канікул шмат увагі было нададзена на знаёмства са св.Дамінікам, а таксама на асабістае знаёмства ўдзельнікаў лагера паміж сабой.    
 
  Распачаўся дзень са св.Імшы, падчас якой кс.Аляксандр Мятліцкі SDB разам з маленькімі вернікамі прыпамінаў словы Евангелля, якія Бог накіроўваў да нас у нядзелю.     Разважанне пра сейбіта, які ўкінуў зерне ў розную глебу, падводзіла дзетак да тэмы дня - "Мае канікулы - жніво Пана". Дарэчы, сёння кожны атрымаў зерне, якое неабходна пасадзіць дома ў глебу і паспрабаваць стварыць добрыя ўмовы дзеля таго, каб яно прарасло. 
  
  Пасля прэзентацыі пра пятнадцаццігадовага Дамініка Савіо, які стаў святым, дзеткі зрабілі з паперы птушак, якіх пасля далучылі да аблокаў, на якіх былі напісаны назвы каманд і іх дэвізы. 

  Пасля духоўных момантаў і працы па групах дзяцей чакалі актыўныя гульні і, канешне ж, падсілак. Увечары кожны мог абраць сабе адзін з пяці гурткоў, у якім будзе займацца на працягу ўсяго лагера.  

  Кожны чалавек з'яўляецца зернем, якое можа прарасці і даць добры плён, а можа загінуць, упаўшы на камяні. І менавіта ад кожнага з нас залежыць, як мы будзем клапаціцца пра сваю душу - няспынна развівацца і дапамагаць іншым добрым прыкладам, ці занядбоўваць усе дары, якія дае нам Бог. З такімі думкамі дзеці разыйшліся па дамах, каб добра адпачыць і заўтра працягнуць свой шлях да неба разам са св.Дамінікам Савіо. 

Таццяна Ісакава

 

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100