Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Вясновыя канікулы для дзетак прайшлі ў араторыі
Дзіцячы Араторый
01.04.2014
 
 Да заканчэння вучэбнага года засталося ужо не так шмат часу, вялікая колькасць школьнікаў, дзетак і моладзі з вялікай ахвотай чакаюць летняга адпачынку, сонечных і цёплых дзён. Канікулы – вось гэтае чароўнае слова, якое нікога не застаўляе абыякавым. Вясновыя канікулы – гэта таксама прыемная  магчымасць адпачыць перад апошняй чвэрцю, набрацца сіл, каб належным чынам выканаць свае абавязкі і пасля, скончыўшы чарговы вучэбны год, адправіцца на летні адпачынак.
 
  Каб добра і з Богам правесці час адпачынку, у нашым араторыі імя св.Яна Боско пры парафіі св.Яна Хрысціцеля на працягу ўсяго тыдня былі арганізаваны Восеньскія канікулы для дзяцей. “Давід – Божы выбраннік” – менавіта над гэтай тэмай на працягу лагера разважалі дзеткі разам з с.Люцыяй, аніматарамі і памочнікамі аніматараў.
 
  Кожны дзень дзеці ўдзельнічалі ў св.Імшы, таксама усе разам маліліся Вяночак да Божай Міласэрнасці.  А ў астатнім адзін дзень быў не падобны на іншы.  Каб упоўні пазнаць гісторыю Цара Давіда, на кожны дзень быў прыгатаваны відэаматэрыял – урывак з мультфільму,пасля прагляду якога дзяцей чакалі цікавыя заданні. Праз тэатральныя пастаноўкі кожны змог адчуць сябе пастухом, як маленькі Давід, які ў дзяцінстве пасвіў авечак. Праглядзеўшы наступныя часткі мультфільма пра Давіда, які пасля стаў абаронцам і ваяром, нашыя маленькія сябры актыўна прымалі ўдзел у працах па групах.  Вынікам прац па групах стала віктарына, у якой каманды рыхтавалі пытанні для сваіх сапернікаў, старанна адказвалі на іх, зараблялі балы і разважалі над тым, як просты чалавек, з добрым і пакорным сэрцам, які вельмі любіць Бога, змог стаць вялікім Царом! Выбраннікам Божым! 
 
  Таксама, на працягу гэтых дзён, дзеці развівалі камандны дух, гуляючы ў розныя цікавыя спартыўныя гульні, вучыліся быць адказнымі адзін за аднаго: дарослыя старанна дапамагалі малодшым дзеткам. Праз сумесныя танцы – дарылі адзін аднаму ўсмешкі і добры настрой. А ў адзін з дзён усе ўдзельнікі восеньскага лагеру пабывалі у імправізаванай Францыі, дзе мелі магчымасць згуляць у “Французскую гульню”.
 
  Усе 5 дзён былі старанна падрыхтаваныя, праграма была вельмі насычаная і цікавая, таму час праляцеў вельмі хутка. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай неахвотай развітваліся і адыходзілі да дому. Дзеці з нецярпеннем чакаюць летняга адпачынку, каб сустрэцца зноў, і не толькі адпачыць і добра правесці час, але праз Св. Імшу і размовы быць бліжэй да Езуса – лепшага Сябра дзяцей. І таксама пазнаць яшчэ адну новую і цікавую гісторыю пра нейкую асобу, якая была даспадобы Богу і з якой можам браць прыклад жыцця.
 
Артыкул падрыхтавала Юлія Звярынская
 
 
 
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100