Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Дзеці мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля вучыліся быць рыцарамі і прынцэсамі
Дзіцячы Араторый
05.03.2013

3 сакавіка ў мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля адбылося свята для дзяцей. Прысвечана яно было 23 лютаму і 8 сакавіка. Свята распачалося святой Імшой, якую ўзначаліў кс. Павел Шчарбіцкі SDB. Святар заклікаў прысутных да паглыблення веры менавіта праз учынкі, бо вера без учынкаў — мёртвая.

Урачыстая і забаўляльная праграма чакала дзяцей і іх бацькоў у Моладзевым цэнтры імя св. Яна Боска. Дэвіз свята гучаў так: «Рыцары і прынцэсы». Дзяцей падзялілі на дзве каманды — хлопчыкі і дзяўчынкі — і напачатку высветлілі, хто з іх лепш рыхтуецца да святаў і найбольш вынаходлівы пры падрыхтоўцы падарункаў.

Пасля кожнай гульні ці конкурсу вызначалася каманда пераможцаў, і кожны раз вынік быў розны. Такім чынам удзельнікі і арганізатары ўбачылі, што да святаў добра і адказна падыходзяць і дзяўчынкі, і хлопчыкі.

Свята, падчас якога дзеці пераймалі самыя лепшыя якасці рыцараў і прынцэс, было напоўнена радасцю і ўсмешкамі. Завяршылася сустрэча падарункамі, салодкім пачастункам, агульным фотаздымкам і, канешне, малітвай.

Усіх жадаючых запрашаем на наступныя сустрэчы.
 
Анастасія Субач
Матэрыял сайта Catholic.by

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр