Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Карнавал для дзяцей
Дзіцячы Араторый
22.02.2012

У гэтую нядзелю 19 лютага пасля дзіцячай святой Імшы дзеткі і іх бацькі ўдзельнічалі ў святочным карнавале. Тэматыкай карнавала, як і моладзевым варыянце быў неверагодныя  мультыплікацыйны свет.

Было вельмі цікава і незвычайна апынуцца ў краіне герояў з мультфільмаў. Галоўным госцем карнавала быў Фунцік, якому не хацелася быць у сваім мультфільме. Там яго заўсёды прымушалі ілгаць, а ён хацеў заўсёды усім навокал казаць праўду. І аднойчы Фунцік спаткаў Фею. Тая прапанавала яму перайсці ў іншы мультфільм. І так Фунцік разам з дзеткамі вандраваў па розных мультфільмах. На сваім шляху спатыкалі Бураціна, якога выратавалі ад Лісы і Ката Базіліо; Чабурашку і Шапакляк; Беласнежку і сем гномаў, разам з якімі мы танцавалі і спявалі; Машу і Мядзведзя, якія накармілі бацькоў смачная кашай. І усім гэтым казачным героям Фунцік імкнуўся дапамагчы.

Усе разам дзеткі, бацькі і аніматары ігралі, спявалі, танцавалі. А пасля гэтага ўсіх чакалі смачныя ласункі.

Увесь святочны карнавал быў напоўнены радасцю, усмешкамі і вяселлем. Шчыра дзякуем арганізатарам мерапрыемства за выдатны настрой, шмат весялосці і торбу пазітыву.

Матэрыял падрыхтавала Вольга Красільшчыкава

 

 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр