Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Як святы Мікалай завітаў да дзяцей
Дзіцячы Араторый
06.12.2011
Нядзеля, 4 снежня 2011 года. Гэты дзень асаблівым чынам чакалі дзеці з парафіі Яна Хрысціцеля. Усе добра памяталі, што на пачатку зімы, як заўсёды, Араторый наведвае незвычайны госць. Старац у біскупскім арнаце і з вялікай торбай за спінай. У ім усе добра пазнаюць св. Мікалая - а гэта сінонім дабра, весялосці, міласэрнасці і любові. I за гэта яго так любяць дзеці, а таксама зразумела, за падарункі, якія ён падрыхтаваў для ўсіх!

У гэтым годзе свята Св. Мікалая мела яшчэ адну разынку: менавіта св. Мікалай павінен быў падвесці вынікі конкурса "Малюем будучы касцёл!", які на працягу месяца праводзіўся ў парафіі. Але падрабязней аб гэтым пасля...

Свята распачалося св. Імшой у капліцы. Кс Павел тлумачыў дзеткам сэнс Евангелля, якое распавядала пра Яна Хрысціцеля і дарогу, якую ён рыхтаваў для Езуса. Дзеткі ўважліва слухалі і адказвалі на пытанні святара.

Пасля Імшы ўсіх чакала невялікае падарожжа да Араторыя, дзе і адбыліся асноўныя падзеі мерапрыемства. Сцены Араторыя былі упрыгожаныя дзіцячымі малюнкамі будучага касцёла, і кожны прыпыніўся каб паглядзець на мастацкія таленты і шырыню дзіцячыга ўяўлення маленькіх парафіянанаў.

Напачатку некалькі вясёлых танцаў дапамаглі прысутным крыху расшавяліцца. Але асноўнай мэтай было прывітанне госця і падрыхтоўка да яго з'яўлення. Дапамога ў гэтай даволі цяжкай справе прыйшла раптоўна: "з неба" да прысутных спусцілася Анёлак. Яна распавяла прысутным некалькі вельмі цікавых фактаў аб жыцці св. Мікалая. Таксама ў Анёлка была выдатнае ідэя каб прысутным незамарудзіцца: разнастайныя вясёлыя гульні! За імі час праляцеў вельмі хутка, і раптам... Усё задрыжэла, зазвінела, пачуўся топат капытоў і гук зусім незвычайных санкаў. У Араторыіі паявілася так знаёмая сівая барада, скрыўлены посах - усе вельмі радасна прывіталі святога біскупа. Адразу ж св. Мікалай пацікавіўся ў дзетак, як яны падрыхтаваліся да его прыезда, на што быў дадзены слушны адказ: выстраілася цэлая чарга жадаючых прачытаць свой вершык. Вочы старца блішчэлі ад задавальнення!

Падзяліўшыся на пары, дзеткі танцавалі любімы танец св. Мікалая - Польку.
Вось і прыйшоў час атрымаць так чаканыя падарункі. Усе селі навокал біскупа з вялікай торбай. Мікалай ужо пацягнуўся за першым падарункам... і раптам замест падарунка з торбы вылезла Кікімара!
Высветлілася, што ўсе падарункі сяброўкі-кікімары добра схавалі і зусім не збіраюцца вяртаць. Замест гэтага яны пачалі "замаражваць" усіх у гульні "Замарозка". Араторый на некалькі хвілін ператварыўся ў хаос - дзеці разбягаліся ў розныя бакі, кікімары іх даганялі, св. Мікалай вызваляў "замарожанных" дотыкам свайго посаха. Але нарэшце ўсё скончылася - усе па-сяброўскі дапамаглі адзін аднаму вызваліцца з захопу кікімараў.

Кікімары годна ацанілі праяўленую дзецьмі адвагу і нарэшце згадзіліся вярнуць торбу з падарункамі. Першымі свае ўзнагароды атрымалі пераможцы конкурса малюнкаў.

Вось і падыўшоў час распавясці пра вынікі конкурса "Малюем будучы касцёл!". Па выніках галасавання пераможцам быў аб'яўлены малюнак Курсевіча Віктара, ставараць які яму дапамагалі тата і мама.
Таксама ўзнагароды атрымалі:
  • 2-е месца - Тумар Кірыл;
  • 3-е месца - Яцына Анастасія;
  • 4-е месца - Мардашёва Аня.
Выказваем вялікую ўдзячнасць усім маленкім мастакам, іх бацькам, родным і ўсім, хто дапамагаў ствараць маленькія шэдэўры. Таксама шчыра дзякуем усім, хто галасаваў за малюнкі на сайце, бо кожны голас быў выключна важны для высвятлення лепшай працы.

Ну а пасля ўзнагарод пераможцаў конкурса прышоў час для агульных падарункаў. Кожны атрымаў сваю неспадзянку ад святога Мікалая і тым быў вельмі задаволены.

Выказваем шчырую ўдзячнаць усім арганізатарам мерапрыемтва, хоць напэўна яны гэтага ўжо не патрабуюць — бо няма большай узнагароды, чым шчаслівая дзіцячая ўсмешка, якіх 4 снежня ў Араторыі Св. Яна Боско было па-просту не злічыць!
 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр