Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Ура! Канікулы! Самы доўгачаканы час для ўсіх школьнікаў!

31 кастрычніка наш дзіцячы Араторый адчыніў свае дзверы для ўсіх, хто жадаў добра і карысна правесці свае восеньскія канікулы. Пад час гэтых канікул разам з сястрой Люцыяй і аніматарамі дзеці мелі магчымасць не толькі пагуляць у розныя сумесныя гульні, але і даведацца аб чымсьці новым.

У першы дзень дзеці пазнаёміліся адно з адным і скарысталі магчымасць добра правесці свой час - пабавіцца ў разнастайныя гульні.

У наступны дзень, ва ўрачыстасць ўсіх святых, аніматары падрыхтавалі для дзяцей невялічкую сустрэчу, дзе паведамілі пра жыццё святога Дамініка Савіо і бласлаўлёнай Лаўры Вікуніі.

Другога лістапада, ў дзень успаміну ўсіх памерлых, дзеці разам з ксяндзом Паўлам, сястрой Люцыяй і аніматарамі наведалі Кальварыйскія могілкі, дзе памаліліся разам Ружанец за душы, якія адышлі з гэтага свету. Вярнуўшыся ў Араторый, дзеці маглі працягнуць радаснае прабыванне разам.

У чацвер кс. Павел прапанаваў паглядзець цікавы фільм пад назвай "Супер сабака".
Усе папярэднія дні прайшлі так хутка, што мы і не заўважылі, як надышоў апошні дзень нашых сумесных восеньскіх канікул. І ў гэты дзень аніматары падрыхтавалі для дзяцей вясёлыя гульні, якія скончыліся сумесным танцам. Потым быў час, калі дзеці мелі магчымасць адчуць сябе аніматарамі, а аніматары-дзецьмі.

На заканчэнне дзеці атрымалі невялікія падарункі, якія стануць для іх добрым успамінам аб восеньскіх канікулах 2011 года!

                                   Артыкул падрыхтавалі Кацярына Мальцава і Дзіяна Клімава
 

Апошнія аднаўленні раздзела: Дзіцячы Араторый

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску