Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 Даражэнькія дзеткі і іх паважаныя бацькі! Запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе дзіцячага малюнка "Малюем будучы Касцёл!", які праводзіцца парафіяй Св. Яна Хрысціцеля.

Конкурс уяўляе сабой збор малюнкаў дзетак з нашай парафіі, на якіх намаляваны  будучы касцёл св. Яна Хрысціцеля разам з сям'ёю побач з ім, такім як дзеткі сабе яго ўяўляюць. Фармат малюнкаў выключна вольны, галоўнае – вашая фантазія!

Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе, трэба да 27-га лістапада 2011 года прынесці свае працы ў касцёл і перадаць іх нашым сёстрам-салезіянкам. Найлепшыя малюнкі будуць адзначаны праз Інтэрнэт. На парафіяльнай старонцы serebranka.sdb.by  кожны зможа аддаць свой голас за найбольш цікавы і яскравы, на свой погляд, малюнак.


Пасля падвядзення вынікаў, у Дзіцячым Араторыі Св. Яна Боско адбудзецца выстава ўсіх малюнкаў, на якую запрашаем усіх удзельнікаў! Найбольш цікавыя, па выніках галасавання, малюнкі атрымаюць прызы.

ЗАПРАШАЕМ ДА ЎДЗЕЛУ І ЖАДАЕМ ТВОРЧЫХ ПОСПЕХАЎ!

Апошнія аднаўленні раздзела: Дзіцячы Араторый

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску