Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Урачыстае Адкрыццё Дзіцячага Араторыя
Дзіцячы Араторый
18.09.2011

Урачыстае Адкрыццё Дзіцячага АраторыяСёння, 18 верасня, адбылося так доўгачаканае дзеткамі з нашай парафіі свята - адкрыццё дзіцячага Араторыя на новы навучальны год.

Святочная праграма пачалася, як належыць, з сумеснай св. Імшы, на якой, падчас казання, кс. Павел асабліва адзначыў, што Бог з'яўляецца сапраўды недасягальным для нашага разумення, і хтосьці нават можа лічыць Яго "ненармальным", у тым сэнсе што, нягледзячы на нашыя недасканаласці і на тое, што мы не можам належным чынам адказаць на Яго любоў, Ён бязмежна любіць кожнага з нас.

Пасля Імшы, на якой, безумоўна, адчуваўся радасны настрой дзетак, якія былі ў прадчуванні перад надыходзячай весялосцю, і таксама бацькоў, якім было радасна бачыць усмешкі на тварах сваіх дзяцей, усе накіраваліся ў Араторый.

Прыйшоўшы туды, дзеткі мелі магчымасць патанцаваць, мы былі ўпэўнены ў тым, што летам яны сумавалі без традыцыйных святочных танцаў:) Пасля некалькіх танцаў да дзетак завітаў сам св. Ян Боска, які распавёў гісторыю пра свой сон, які ён прысніў ва ўзросце 9 год. Але яго аповед перапынілі ваўкі, якія занялі Араторый, пакуль дзеці адпачывалі летам і пасяліліся тут. Даведаўшыся, што дзеці жадаюць гуляць у Араторыі, як рабілі гэта раней, ваўкі прапанавалі змагацца за гэтае права ў конкурсах. Ваўкі супраць дзетак-барацьба была напружанай:)

"Араторый-гэта дом, дзе мяне выхоўваюць" - менавіта так гучаў дэвіз адкрыцця Араторыя, і пасля кожнага конкурса, у якіх дзеткі, вядома ж, перамагалі злых ваўкоў, пераможцы атрымлівалі з рук св. Яна Боска, св. Дамініка Савіо і бласлаўлёнай Лаўры Вікуніі авечку з паперы. На кожнай авечцы былі напісаны якасці, якімі трэба валодаць, каб перамагчы праціўнікаў: "радасць", "адзінства", "разуменне" і "любоў". Менавіта, дзякуючы ім, дзеткі здолелі не толькі перамагчы ў конкурсах, але і дапамаглі ваўкам зразумець, што без гэтых якасцяў нельга па-сапраўднаму добра жыць. Увогуле, ваўкі пад канец праграмы ператварыліся ў добрых авечак, якія ўжо не жадалі адбіраць ў дзяцей Араторый, але толькі гуляць разам.

Пасля танца, малітвы і агульнага фотаздымку, усе прысутныя мелі магчымасць падсілкавацца каля салодкага стала. А пасля- шмат радасці ў сумесных гульнях. Для кожнага з тых, хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы адкрыцця дзіцячага Араторыя было прыемна пачуць словы падзякі ад саміх дзетак, дзеля якіх ўсё і рабілася, а таксама і ад іх бацькоў. Але, галоўнае для нас - усмешкі на дзіцячых тварах і радасць у іх прыгожых шчырых вачах - гэта галоўная падзяка.

Так, пасля летняга адпачынку, наш Араторый зноў напоўніўся дзіцячым смехам, які з'яўляецца галоўным доказам радасці ад прабывання тут. Бо, Араторый - гэта не проста будынак, куды можна прыйсці, каб весяла правесці свой час, Араторый - гэта наш дом!

Таццяна Ісакава
 
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100