Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Мітрапаліт падзяліўся аплаткай і патанцаваў разам з дзецьмі Мінска
Дзіцячы Араторый
28.12.2010
Працягваючы традыцыю аплатковых сустрэч, 28 снежня 2010 г. у парафіі Святога Яна Хрысціцеля арцыбіскуп Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з дзецьмі горада Мінска.

Сустрэча распачалася святой Імшой, у якой арцыбіскуп Кандрусевіч падкрэсліў сімвалічнасць гэтай сустрэчы менавіта ў дзень 28 снежня, калі ўзгадваем святых немаўлят з Бэтлеема.

Мітрапаліт расказаў таксама гісторыю пра тое, як у адной краіне ў касцёле перад «пастэркай» знікла фігурка маленькага Езуса. Праз некаторы час па сярэдзіне касцёла з’явілася вельмі радасная дзяўчынка з каляскай, у якой ляжала фігурка Дзіцятка Езуса. Калі ў яе спыталі, чаму яна так зрабіла, яна вельмі сур’ёзна патлумачыла, што прасіла ў Бога, каб ёй падаравалі каляску. Калі б так сталася, яна паабяцала, што першым пасажырам у яе калясцы будзе Езус. Выказваючы свае віншаванні, арцыбіскуп пажадаў дзецям, каб зрабілі Езусу найлепшы і найкаштоўнейшы падарунак — былі паслухмянымі і старанна выконвалі свае абавязкі.  

Пасля святой Імшы ксёндз пробашч Ігар Лашук SDB запрасіў усіх на працяг  сустрэчы ў Моладзевы цэнтр імя святога Яна Боска. Тут, дзякуючы цікавым гульням, танцам, прысутныя і весела правялі час.

Выслухаўшы словы Святога Евангелля, усе ўдзельнікі мелі магчымасць паламацца аплаткай з Мітрапалітам і выказаць словы віншавання. А напрыканцы сустрэчы ўсе дзеці атрымалі салодкія пачастункі.
Дар’я Еўтухоўская 
Матэрыял сайта Catholic.by
 
 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр