Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Свята дня нараджэння для дзяцей
Дзіцячы Араторый
29.10.2009

     Кожны любіць атрымліваць падарункі, запрашаць гасцей і святкаваць разам з сябрамі і знаёмымі  дзень свайго нараджэння. Усе дзеці, якія адзначаюць дзень свайго нараджэння летам альбо ў верасні, мелі такую магчымасць, а ўсе астатнія былі гасцямі на гэтым свяце.
     Два клоуна, шмат радасці, акіян конкурсаў і смешных сюрпрызаў – усё гэта было замаскіравана, бо дзеці выконвалі ўсё так, быццам сапраўды збіраюцца на свята. Спачатку, яны прыбіраліся: дзяўчынкі рабілі хлопчыкам прычоскі, а хлопцы надзявалі дзяўчатам рожныя ўпрыгожванні. Потым рабілі адзін аднаму фотоздымак. І збіраліся ў дарогу на свята.
     Але, як заўсёды, хтосьці кудысьці таксама ішоў гэтай жа дарогай.  На жаль, гэта быў Бармалей са сваімі піратамі. І для таго каб яны дазволілі ісці дзецям далей, неабходна было перайграць Бармалея. Дзеці перацягвалі канат і хадзілі на паляванні і даказалі, што яны самыя лоўкія і смелыя. А Бармалей са сваімі піратамі папрасілі прабачэння і таксама пайшлі з дзяцьмі на свята.
     Вось дзеці і апынулі на свяце ў Кітайскім рэстаране: елі без відэльцаў, але ўсё роўна было вельмі смачна. А самым самчным быў “каравай”: вось такой вышыні, вось такой шырыны, вось такі пузаценькі … Пасля якога ўсе імяніннікі атрымалі падарункі і пайшлі ўсе разам святкаваць за салодкім сталом. 

Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з мерапрыемства>>>

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100