Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Адкрыццё дзіцячага араторыя
Дзіцячы Араторый
29.10.2009
Дзень 27 верасня добра застаўся ў памяці многіх дзяцей. Менавіта ў гэты дзень распачаў сваю дзейнасць у гэтым навучальным годзе Дзіцячы араторый.Да групы аніматраў, якія працуюць у араторыі ў гэтым годзе таксама далучыліся бацькі дзяцей, таму першае свята гэтага года адначасова было дэбютам для бацькоў.
     Праграмма адкрыцця выглядала наступным чынам. Дзеці спрабавалі напісаць кнігу “Хронікі араторыя”. Калі казаць дакладна, то яна была напісана, але Шапакляк нарабіла шкоды, таму сумесна дзеці выконвалі яе патрабаванні, а яна вяртала старонкі з хронікі.
     Такім чынам, дзеці і таксама іх бацькі ў форме гульняў і цікавых заданняў даведаліся пра праграму дзейнасці араторыя на першае паўгоддзе гэтага года.
     Свята сапраўды атрымалася вясёлым і не такім, як заўсёды. Бацькі, якія выконвалі ролі (хто Восені, хто Шапакляк, хто Качкі), стараліся ад ўсіх сіл і дзеці ацанілі гэта праз свой актыўны ўдзел у святкаванні. Усяго прыйшло каля 50 дзяцей. Дзякуем усім за дапамогу! Нашае супольнае свята-дэбют было паспяховым!

Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з мерапрыемства>>>

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100