Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Летнія канікулы ў Багданава
Дзіцячы Араторый
12.09.2009

     Cкончылася лета, хутка праляцелі канікулы… але ўспаміны аб гэтых цёплых вясёлых днях у летнім лагеры яшчэ доўгі час будуць узнікаць у нашай памяці. Сапраўды, як хораша бавіць час, калі няма навукі, адзнак, працы і дамашняга задання – толькі адпачынак!
     У гэтым годзе адпачынак для дзяцей праходзіў у вёсцы Багданава Валожынскага раёна, дзе працуе наш ксёндз-салезіянін Станіслаў Лугоўскі. Ён вельмі чакаў прыезду нашых дзетак. Значна раней спецыяльна для дзяцей быў пабудаваны невялічкі дом, або павільён, як яго яшчэ любілі называць, дзе была сталовая і месца для настольных гульняў. На пляцоўцы было падрыхтавана месца для кастра, вакол якога хутка з’явіліся пянёчкі. Сястра Вераніка Блізнюк, якакя была адказная за гэты лагер, разам з групай аніматраў падрыхтавала пакоі для начлегу. Ад такіх якасных умоў для лагера ніхто б не адмовіўся, ці не так?! Вось і нашая група ехала сюды з вялікім задавальненнем!!!   
15 чэрвеня мы пераехалі мяжу вёскі Багданава і апынуліся на два тыдні ў зоне нашага лагера, які меў назву “Размалюем наша жыццё!”. Трэба сказаць, што да нашых дзяцей таксама далучылася група дзяцей з акольных вёсак, якія таксама з вялікай радасцю сталі ўдзельнікамі нашага лагера.
     Кожны дзень быў падпарадкаваны асабліваму распарадку, але выглядаў па-іншаму. Зарадка, малітва, снеданне, час для прыбірання ў пакоях, абед, тэматычная сустрэча, святая Імша, вячэра, адпачынак – гэтыя часткі дня заўсёды былі нязменнымі. Але паміж імі было таксама шмат цікавага. Напрыклад, праца над сваімі талентамі: руховыя цацкі, пляцёныя ружанцы, паштоўкі сваімі рукамі, рамкі для фотаздымкаў, лялькі і чалавечкі з пацерак і вяроўкі і г.д.
     У павільёне, які хутка змяніў сваю назву на “Майстэрня фарбаў”, была зроблена вясёлка з рознакаляровых стужак. Яна падкрэслівала тэму лагера і стварала атмасферу цеплыні і сяброўскага настрою. Тэматычныя сустрэчы пад назвай “Падаруем свету …” збіралі дзяцей з асаблівай цікавасцю. Колер фарбы і падарунак кожнага дня заўсёды быў невялікім сюрпрызам для дзяцей. Таму асаблівымі былі адносіны і падыход дзяцей да ўдзелу ў сустрэчах. Падарункі, якія дзеці стараліся складаць праз увесь дзень, былі рознымі, а часам нават цяжкімі: вера, сяброўства, любоў, адказнасць, ахвяра, паслухмянасць. Хоць колеры, якімі мы размалёўвалі нашае жыццё ў лагеры, змяняліся амаль кожны дзень, але добры настрой не дазваляў фарбам у нашай майстэрні скончыцца.
     У вольны час быў арганізаваны Марскі бой, Вясёлы Марафон, Французская гульня, спартландыя, Хвіліна Славы, футбольныя матчы. Канешне, ніяк не абысціся без Зарніцы, якая запомнілася тым, што дала магчымасць усім дзецям дакладна вывучыць усю вёску Багданава. Асаблівым гэты раз быў Дзень місіі. Кожнае племя не проста прадстаўляла сябе, але пасля павінна было даказаць, што яно мацнейшае і хутчэйшае, выконваючы падрыхтаваныя заданні. Таксама былі дні паходаў, не скажу што было лёгка, але цікаўнасць і інтарэс пераважылі стомленасць і мазалі.
     Увечары ўсе збіраліся ў касцёле на святую Імшу. Гучныя спевы, супольная малітва на ружанцы, хвіліны ўласнай цішыні. Гэта быў асаблівы час размовы з Богам, бо ў думках рабілі сабе рахунак сумлення за якасць сваіх падарункаў свету. 
     Вясёлы вечар ля кастра з каўбаскамі, дыскатэка ці простыя сумесныя гульні аб’ядноўвалі нас у адну моўную сяброўскую групу.  
     Але час праляцеў вельмі хутка, бо ўжо 29 чэрвеня за намі прыехалі машыны, якія адвезлі ўсіх назад у Мінск. А у нас засталіся толькі каляровыя ўспаміны і прыгожыя фотаздымкі. 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр