Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
На Закрыццё Цэнтра Моладзі адбыўся Кірмаш! (адноўлена)
Дзіцячы Араторый
09.06.2009
Вось нарэшце Кірмаш і адбыўся!
Віншуем усіх дзетак і іх бацькоў з надышоўшымі канікуламі і жадаем  плённага, сапраўднага адпачынку.
Свята на свежым паветры распачаў гурт “Небасхіл”. Дзеткі спявалі і танцавалі разам з сялянамі і спевакамі, а бацькі сціпла падтанцоўвамі наводдаль.
Потым зэявіліся сяляне і цыгане. Яны гучна спявалі частушкі, у якіх запрашалі на свята і прапаноўвалі вясёлыя забавы. Быў таксама і мядзведзь, але, пэўна, не многія здагадаліся пра гэта)
На кірмашы былі прапанаваныя лаўкі: “Волат” – хто перацягне канат, “Таямнічае кола” , “Раллі напракат” – хто хутчэйшы, “Асілак”  - праверыць ці моцныя ў вас рукі, “Папрыгунчык”, “Салодкае дрэва” , “Чаплі”, “Лаўка паляўнічага” а таксама фотаатэлье. Трэба сказаць, што здеці ў нашай парафіі сапраўды цудоўныя: колькі было жадання ўдзельнічаць ва ўсіх забавах, атрымаць пачастунак! Некаторыя ўмельцы нават па некалькі разоў прыходзілі да ўлюбёнай лаўкі!
Пасля з’явіліся скамарохі і матрошка. Яны нагадалі нам, што час ідзе хутка, і неўзабаве свята скочныцца, але пакуль можна паласавацца смачнымі блінкамі , спечанымі нашай матрошкай. Як было смачна!!!
І вось ужо маленькія удзельнікі свята крыху стаміліся, было заўважна, што яны шмат папрацавалі, нашыя дзеткі. Настаў час развітвацца і ісці дамоў. Дзякуй Богу  за добрае надвор’е  і людзям за вясёлы настрой і ўсмешкі!
Да сустрэчы.
Матэрыял падрыхтавала Таццяна Шамко.
Прапануем вашай увазе: Фотаздымкі з Кірмаша.
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр