Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Конкурс "Міс і Місіс 2009"
Дзіцячы Араторый
24.03.2009
8 сакавіка пасля дзіцячай Святой Ішмы ў араторыі афіцыйна быў распачаты конкурс “Міс і Місіс 2009”. Напэўна спытаеце, чым ён адрозніваўся ў гэтым годзе. Тут адказаў шмат. Па-першае, трэба адзначыць, што гэты конкурс праводзіцца ўпершыню. Па-другое, нашае журы самае справядлівае. Па-трэцяе, усе прысутныя мелі магчымасць удзельнічаць і весці барацьбу за тытулы гэтага конкурсу, бо былі прадстаўнікамі каманды “Васількі” альбо “Цюльпаны”.

Распачаць артыкул трэба з вядучых. Два прыгожыя джэнтэльмэны  ў касцюмах (Нехвядовіч Павел і Мацейка Іван) стваралі асаблівую атмасферу сур’ёзнасці і ў той жа самы момант святочнасці ўсяго навокал. Кожная дзяўчынка, матуля і бабуля, якія прымалі ўдзел у конкурсе, мелі пры сабе кветку-нумар, якая дапамагала журы ацэньваць удзельніц у розных намінацыях. На стале журы знаходзіліся вазы каманд з сіняй і чырвонай лентамі адпаведна, таму каманда за якасна і хутка выкананае заданне атрымлівала кветку ў сваёй вазе.

Цікава, што ж было. Тады глядзіце далей.

  • “Прынцэса на гарошыне”. Завязаўшы платок, удзельнікі па чарзе падбягалі да стула, садзіліся і адгадвалі колькасць фасолін, якія знаходзяцца на стуле.
  • “Заапарк”. З прыгатаванай садавіны і агародніны трэба было зрабіць якога-небудзь звярка ці птушку. Асабліва запомніўся хлопчык, які, павесіў многа вінаградзін на тоненькай палачцы, махаючы, прадстаўляў сваю “змяю”. Цікава было глядзець на яго: мы баяліся, каб змяя не рассыпалася. J  А хтосьці, напрыклад, пачаў рабіць авечак з пекінскай капусты (яе, праўда, на стале не было – была так званая цвятная капуста). Але не трэба спыняць свой інтузіязм, тады ўсё атрымаецца, як і ў нашых канкурсантаў.
  • “Салон, грацыя, элегантнасць”. Прайсці па скамейцы? – Лёгка, – адкажаце вы. А калі на галаве яшчэ кніга?! Нашым міс і місіс гэта ўдавалася лёгка ды з вясёлымі вандроўкамі кніг да падлогі.
  • “Модны прыгавор”. Тое, што амаль з нічога зрабілі нашыя канкурсанты, заслугоўвае асаблівай пахвалы і ўвагі. Усё, чым можна было карыстацца, – гэта газеты, невялікія ласкуты тканіны і ўласная фантазія. Касцюмы, што атрымаліся ў канцы, можна было смела адпраўляць на конкурс моды. (Сапраўды цяжка выказаць праз словы, як дзіўна нашыя мадэлі ў іх выглядалі!)
  • “Клапатлівая маці”. Матулі кармілі сваю каманды салодкім варэннем. Тут была толькі адна маленькая перашкода: вочы пры гэтым былі завязаны. Але ўсё роўна было смачна. Адзін тата нават прапанаваў з’есці варэнне за ўсіх, але дзе там: усім жа хочацца.
  • “Вялікая сцірка”. Адна каманда дзяўчынак разам з мамамі хавалі прышчэпкі на хлопчыках і татах іншай каманды. А потым трэба было знайсці ўсе прышчэпкі на сваіх мужчынах. Ой, сапраўды бедныя яны! – Чаму? – “Спачатку накармілі варэннем, а цяпер прышчэпку на нос прыцапілі, а трэба ж цярпець”.
  • “Цырульня”. Неабходна было зрабіць хлопчыкам і татам прычоскі, ды не простыя якія-небудзь, а такія, каб спадабаліся журы.
  • “Музычная студыя”. Агранізаваць хор – задача адна з нялёгкіх. Але калі за справу бярэцца ўся каманда, справа – вырашана. Хтосьці адразу арганізуе бэк-вакал (праўда, па-парасячы або іншым чынам), другая частка бярэцца за словы (артыкул з газеты). Застаецца толькі адна рэч – выбраць мелодыю. Ну вось і ўсё ўжо атрымалася.
  • “Кулінарны паядынак”. Прыгатаваць абед – гэта прывычная справа для матуль, бабуль. Заданне ўскладняецца тым, што трэба зрабіць усё хутка, смачна і прывабна. Але і гэта не было перашколай.

      Шчыра кажучы, заданні, што былі падрыхтаваныя для конкурсу, праляцелі хутка і з вялікім запалам. У канцы ніхто нават не ўспомніў пра тое, якая каманда перамагла. Усе жанчыны, маці, бабулі, дзяўчынкі былі ўзнагароджаны тытуламі Міс і Місіс 2009, атрымаўшы пры гэтым асаблівую намінацыю: “Кулінарны геній”, “Прынцэса прыгажосці”, “Міс усмешка”, “Місіс дабрыня”, “Міс пяшчота” і іншыя. Кветкі і падарункі, падараваныя татамі і хлопчыкамі, яшчэ раз падкрэслілі асаблівасць гэтага дня. А на прыканцы ўсіх павіншавалі вядучыя конкурсу і запрасілі за святочны стол, прыгатаваны канкурсантамі.

      Вялікі дзякуй усім удзельнікам і арганізатарам за гэтае дзіўнае свята!  

Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з мерапрыемства.

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр