Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
У гэтую нядзелю было запланавана арганізаваць гульні на снезе. Але, як часта бывае, не заўсёды нашыя планы супадаюць з Божымі. І, паколькі надвор’е не дазволіла рэалізаваць праграму, мы вырашылі яе змяніць.

 

Усё, што атрымалася, было таксама не дрэнна і, дарэчы, вельмі спадабалася дзецям.
Мы арганізавалі невялікае спартыўнае спаборніцтва паміж дзюма камандамі. Гэта, як высветлілася, патрабавала шчырага ўдзелу ўсіх дзяцей, бо ў іншым выпадку, каманда атрымлівала паражэнне.
Цікава было глядзець на запал дзяцей і іх моцнае жаданне перамагчы. Асаблівым было апошняе заданне. Яно патрабавала сабранасці, хуткасці і спрытнасці. Гэта была сапраўдная паласа перашкод. Праз лесвіцу ды трубу, па зямлі і з усмешкай – менавіта так выглядала гэта з боку гледачоў. Бацькі з захапленнем назіралі за тым, што адбывалася ў зале. А мы ў сваю чаргу адзначылі, што на наступны раз патрэбна правесці сямейныя спаборніцтвы.
Ну, а ў канцы канешне не абышлося без салодкіх пачастункаў. Упэўнена, што ўсе іх справядліва заслужылі.
 
Матэрыял падрыхтавала  Дар'я Еўтухоўская.

 

Апошнія аднаўленні раздзела: Дзіцячы Араторый

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску