Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Свята св. Мікалая для дзяцей
Дзіцячы Араторый
12.12.2008

 

 

Калі гаварыць пра свята Мікалая, то дзеці адразу ж думаюць пра падарункі або пачастункі з мяшка святога Мікалая.
Але ўсё ж такі галоўнай асобай у гэты дзень павінен быць ён, бо гэта яго дзень імянін.
Свята, якое падрыхталі для дзецей на гэты год, было не такім, як заўсёды. Дзецям не прыйшлося чакаць святога Мікалая, не прыйшлося ратаваць яго, не прыйшлося паказваць дарогу. На гэты раз святы Мікалай прыйшоў сам і адразу, з самага пачатку. Праграма прадстаўляла дзейнасць святога Мікалая праз цэлы год: з зімы прошлага году да цяперашняга моманту свята. Таму і прыйшоў святы Мікалай з пустым мяшком.
Перажываючы поры году, святы Мікалай сустракаў розных персанажаў, што атрымлівалі свае заданні, якія павінны былі выканаць да наступнай зімы. Так мядзведзь збіраў для дзяцей маліну – пчолы збіралі мёд; заяц рыхтаваў моркву, а вавёрка – арэхі. У кожнага персанажа была свая справа, але без дапамогі дзяцей тут не абышлося.
Усім удзельнікам так спадабаліся падрыхтаваныя гульні, што ніхто і не заўважыў, як прайшоў цэлы год. Зноў надышла зіма, прыляцелі сняжынкі, выпаў снег. Гэта час святога Мікалая. Разам са сваімі героямі, якім выканалі дадзенае заданне, з анёлам і гномам, ён (цяпер ўжо ўрачыста) ўвайшоў у залу, каб падараваць падрыхтаваня скарбы.
Дзеці чыталі вершы, спявалі і дзякавалі святому Мікалаю за яго свята. Сапраўды: калі б яго не было – не было б і свята. Ці не так?!

Матэрыял падрыхтавала Дар'я Еўтухоўская.

Глядзіце таксама: Фотаздымкі са свята.

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр