Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Вандроўка па Беларусі
Дзіцячы Араторый
25.10.2008

У суботу 25 кастрычніка пад кіраўніцтвам сястры Веранікі і сястры Люцыі мы вырашылі закласці пачатак канікул невялікай вандроўкай па мясцінах Беларусі. Старажытныя архітэктурныя збудаванні, прывабная прырода, веліч касцёлаў і новыя ўражанні. Такі быў наш невялічкі план. Мяркую, што мы яго супольна выканалі.
Па дарозе ў аўтобусе мы не сумавалі: аніматары праводзілі гульні і віктарыны. Адна з іх запомнілася нам усім вельмі добра – “Ваенная тайна”. Калі хтосьці пытае і пачынае сваё пытанне са слоў “А дзе…”, трэба адказваць – “Ваенная тайна”. Калі чалавек памыляецца, трэба аддаць які-небудзь фант. 
Першае месца, куды мы завіталі, – Крэва. Невялікае мястэчка са сваімі асаблівым рухам жыцця і цікавай гісторыяй. Памаліліся ў касцёле, які, дарэчы, знаходзіцца на невялікім узгорку і так захапляе. Вакол узгоркі і лясы, маленькія, бо відаць зверху, дамы. Прыгожа, прывабна, няма як выказаць словамі. Крэўскі замак і яго гісторыя звязаны з жыццём вядомых каралёў. Засталіся толькі некаторыя сцены замка, але кожнаму хацелася дакрануцца да іх сваімі ўласнымі рукамі. Гэта ж гісторыя.
Баруны. Тут заўсёды нас чакае Божая Маці. Перад яе абразом складалі свае падзякі,  просьбы і малітвы. Хто жадаў, можна было ўзяць з сабою вады з крыніцы.
Гальшаны. Напэўна няма такога чалавека, хто б не ведаў, што Гальшаны – гэта месца, дзе ёсць замак. Ён амаль што разбураны, але дзецям і моладзі было вельмі цікава хадзіць праз мураваныя брамы, па цёмных кутках, якія ўсё ж засталіся неразбуранымі. Старажытны касцёл у Гальшанах шмат перажыў. Цяпер ён рамантуецца, яшчэ засталіся плямы з часу апошняга пажару. Але тут жыве Езус, таму людзі клаподзяцца пра дабрабыт і парадак у касцёле і каля яго.
Багданава. Месца, дзе нас не проста чакалі і ведалі, што мы прыедзем. Тут нас частавалі смачным абедам. Ксёндз Станіслаў Лугоўскі sdb ніяк не мог дачакацца, калі ж мы ўжо прыедзем. Разам мы ўдзельнічалі ў Святой Імшы. Потом гулялі разам з вясковымі дзецьмі на вуліцы, а яшчэ каштавалі салодкія яблыкі ў садзе нашага ксяндза. Развітаўшыся, падзякавалі шчыра ксяндзу Станіславу за адкрытае сэрца і радасць, якую ён нам падараваў у гэты дзень.
Трэба было вяртацца дадому ў Мінск. Заўтра ж зноў будзе нешта цікавае ў араторыі, трэба абавязкова прыйсці. А гэты дзень скончаны. Застаецца толькі адно пытане: “А дзе ж мы былі?” – … (“Ваенная тайна”)

матэрыял падрыхтавала Дар'я Еўтухоўская.

Глядзіце таксама: фотаздымкі з вандроўкі.

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр