Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Восеньскія канікулы
Дзіцячы Араторый
25.10.2008
З 25 кастрычніка па 2 лістапада ў цэнтры сястра Вераніка разам з аніматарамі  праводзіла асенія канікулы для дзяцей. Праграма канікул была вельмі насычанай, адначасова нечаканай і, як заўжды, цікавай.
У першы дзень была вандроўка па мясцінах Беларусі. Другі дзень – Асенні кірмаш. Цікава было: што ж будзе далей. Канікулы пад назвай “Каріна цнотаў” адкрыліся.

Як заўсёды, знаёмства, гульні, пачатка тэмы. Тут не было часу на простае “пасяжу ды аддыхну”. Праца рукамі – і з’явіліся прыгожыя карціны з асенняга лісця, тэатральныя таленты – і мы бачым як словы Бібліі паказаны ў сцэнках нашымі дзецьмі. Памяталі – трэба берагчы свае цноты, што падараваў Бог.

Смачныя абеды рыхтавалі сястра Люцыя, Вераніка Огар і Люба Хватава. Быў час і на вольныя гульні. Калі надвор’е дазваляла, то бавіліся на вуліцы. Аднойчы гулялі ў “Французскую гульню”. Людзі  вакол так дзівіліся: на дрэвах віселі нумары, а дзеці іх шукалі і адказвалі на пытанні. Усё гэта праходзіла хутка і са смехам, таму і выглядала напэўна  незвычайна для людзей.

Час для спорту – асаблівы пункт канікул. Спаборніцтвы і эстафеты праходзілі з вялікай ахвотай. Але тут было і штосьці новае. Марафон для хлопцаў і дзяўчат. Яны павінны былі сустрэцца, але выконвалі аднолькавыя заданні па розных баках нашага воднага канала.

Ператварыць наш араторый у кінатэатр – гэта проста. Може не хапала толькі попкорну ды чыпсамі. Затое былі яблыкі ды цукеркі. Здаецца, таксама не блага.

Нашыя дзеці – гэта яшчэ і архітэктары. Такі вялікі горда збудавалі з канструктара толькі за некалькі гадзін. Чамусьмі больш за ўсё запомніўся аэрапотр “Ураган”. Вясёлая назва, ці не праўда?!

1 лістапада – свята усіх святых. Дзеці мелі сваё заданне: павінны былі прыйсці ў бальных сукенках або прыгожых касцюмах. З якім захапленем яны, прыгожа ўбраныя, чакалі свята! На пачатку ўсе атрымалі ареолкі, як у святых. Была таксама лесвіца, на якой размяшчаліся абразы святых, імёны якіх мелі дзеці. Свята з гульнямі, танцамі, спевамі і караоке хутка скончылася. А як падарунак нашым сёняшнім “святым” дзеці атрымалі абразы святых і гісторыю іх жыцця, а таксама быў прыгатаваны салодкі стол.

У апошні дзень канікул дзеці наведалі Кальварыйскія могілкі, пмаліліся ружанец за памерлых, паставлі свечкі для магіл памерылх ксяндзоў. Асабліва маліліся за памерлага ксяндза Альберта Масальскага, які працаваў там у кальварыйскім касцёле.

Вярнуліся да араторыя, падзякавалі адзін аднаму за гэтыя канікулы і развіталі да наступных.

 Дар'я Еўтухоўская

Глядзіце таксама: Фотаздымкі з мерапрыемства.

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр