Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Свята дня нараджэння
Дзіцячы Араторый
12.10.2008
 

12 кастрычніка дзеці з араторыя імя святога Яна Боска адплылі ў падарожжа. Цікава як? Ну дык чытайце далей!

Каб апынуцца на караблі неабходна было мець блакітную шапачаку матроса і добрый настрой. Добра ведаючы нашых дзяцей, можна было здагадацца, што ўсе, хто завітаў на свята, выканаюць умовы і пачнуць з радасцю нашае падарожжа.

Развітаўшыся са сваімі бацькамі, матросы ўвайшлі на карабель. Карабель пад назвай “Жамчужына” вырашыў у шлях пад гучны спеў вядомай усім песні “Калі на моры вялікі вецер…”. Дарэчы, пра галоўнае. Куды ж мы плылі?! Святкуючы дні нараджэння нашых дзяцей, мы разам вандравалі ў пошуках вострава Святочны. Але ж вы ведаеце, як гэта бывае. Ехалі мы ехалі, ды ўвесь час не туды прыязджалі.

Шмат астравоў давялося нам наведаць: востраў Роза вятроў, востраў Вязення, якія ператварыўся нечакана ў востраў Невязення. Уявіце сабе, нас сустрэлі піраты і нам прыйшлося выконваць усе іх загады. Востраў Залатая восень з Кікімрай і востраў Нечаканасцей з абарыгенамі чакалі нас з цікавымі гульнямі і пляскамі. Дзеці прымалі актыўны ўдзел, бо ведалі, што жыхары кожнага вострава маюць кавалак карты вострава Святочны, на якім знаходзіцца сундук з кладам.

Плаванне на караблі таксама мела свае забавы. Капітан праводзіў гульні і зарадку, загадкі і віктарыны. Усе старанна працавалі, каб не згубіць свой вясёлы настрой перад галоўным востравам.

Ну вось нарэшце прыбылі на востраў Святочны. Не думайце, што ўсё так лёгка. Трэба ж яшчэ было сундук знайсці. Пашлі матросы з капітанам шукаць сундук. А па дарозе быў яшчэ адзін сюрпрыз. Разам з дзецьмі мы падрыхтавалі невялікія падарункі для нашых мам. Прыгожыя ружы з лісця і вершы ад дзяцей усім вельмі спадабаліся. Маю смеласць сказаць, што маці нават не меркавалі, што яны таксама апынуцца на востраве Святочным і атрымаюць падарункі.

Знайшлі!!! Колькі радасці і ўсмешак! Атрымаўшы падарункі і падзякаваўшы ўдзельнікам, матросы зрабілі фота для гісторыі пра сваё плаванне і былі запрошаны на спецыяльна прыгатаваны для іх пір.     

    Вось так! Можа хтосьці жадае вандраваць з намі? Тады абабязкова прыходзьце наступны раз.

 Дар'я Еўтухоўская

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр