Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Мінскі араторый сабраў дзяцей на восеньскія канікулы
Дзіцячы Араторый
07.11.2016
 
Мінскі араторый сабраў дзяцей на восеньскія канікулы
«Вакацыі з Богам» адбыліся з 31 касрычніка па 4 лістапада ў салезіянскім араторыі св. Яна Боско ў Мінску. Дэвізам гэтых дзён  былі словы: «Тата, мама, Бог і я — гэта лепшая сям’я!»

Напрацягу пяці дзён арганізатары дапамагалі дзецям, якіх было больш за 50, разважаць пра сям’ю і яе каштоўнасці. Кожны дзень раскрываў новую тэму. «Дом-сям’я» — гэта быў накірунак першага дня, каб паказаць, што сям’я складаеццца з некалькіх важных частак, як і кожны дом. У наступныя дні разглядаліся іншыя часткі «дому-сям’і». У другі дзень у цэнтры ўвагі была асоба бацькі, які, як страха дому, абараняе ад дажджу і іншых небяспек, якія б маглі разваліць будынак. Далей увага перайшла да асобы маці, якая, як дзверы дому, усіх прымае. Дзяцей параўналі з вокнамі, якія прыносяць радасць у сям’ю, як вокны просяць святло ў кожны куток дому. Разважанні апошняга дня вакацый былі скіраваныя на фундамент дому, які павінен быць як скала, і гэтым фундаментам з’яўляецца Бог.

Цікавыя гурткі — танцавальны; кулінарны, які называўся «адзін у хаце»; і таксама іншыя гурткі, у якіх дзеці маглі рабіць розныя цікавыя рэчы з паперы, бісера…— былі добрым дадаткам у плане выхавання дзяцей на гэтыя пяць дзён. Таму ў дзяцей была магчымасць узрастаць духоўна, вучыцца будаваць адносіны і развіваць новыя і цікавыя здольнасці.

Лагер завяршыўся традыцыйным канцэртам, які падрыхтавалі яго ўдзельнікі для сваіх бацькоў і салодкімі пачастункамі. Напрыканцы кс. Павел Шчарбіцкі SDB праз «слоўка на дабранач» падкрэсліў важнасць супольнай малітвы ў сям'і. 
 
Яна Маціс
Матэрыял сайта sdb.by 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр