Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У араторыі пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адзначылі Дзень Маці
Дзіцячы Араторый
18.10.2016
 
У араторыі пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адзначылі Дзень Маці
Свята, прымеркаванае да Дня маці, прайшло 16 кастрычніка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско. 

Само свята распачалося св. Імшой а 10-й гадзіне, якую цэлебраваў кс. Павел Шчарбіцкі SDB. У гаміліі святар гаварыў пра тое, што ў сучасным свеце вельмі мала зносін у сям'і, усе сканцэнтраваны ў телефонах ,або ў камп’ютарах. Ён заклікаў  бацькоў да размовы з дзецьмі, якая вельмі патрэбна ў сям’і для добрага выхавання і будавання адносін.

Пасля св. Імшы дзеці разам з бацькамі накіраваліся ў араторый. Там іх чакаў Бураціна і яго сябры: Мальвіна, Артэмон, П’еро і чарапаха Тарціла. Бураціна вельмі хацеў прыйсці на свята для матуль. Дзеці згадзіліся яму дапамагчы,бо ён нават не ведаў, дзе знаходзіцца захад, усход, поўнач і поўдзень. На іх шляху сустракаліся і розныя перашкоды. Напрыклад, ліса Аліса і кот Базіліо, і нават Карабас Барабас. Праз розныя гульні, танцы і спевы Бураціна разам з дзецьмі і яго сябрамі прыйшлі на свята. Таксама ўсім прысутным быў паказы прыгожы відэаролік пра маці.

Пасля гэтага кс. Павел распавёў гісторыю, сюжэт якой падкрэсліваў каштоўнасць бацькоў і запрашаў усіх прысутных цаніць іх і дзякаваць ім. Агульны фотаздымак і салодкі стол былі завяршальнымі момантамі святкавання.
 
Дар’я Купцова
Матэрыял сайта sdb.by 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр