Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Банэр
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Гісторыя Цэнтра Моладзі
Цэнтр Моладзі

Цэнтар Моладзі імя святога Яна Боско пры парафіі святога Яна Хрысціцеля функцыянуе з 8 снежня 2000 года. За гады яго існавання былі апрабаваныя розныя метады працы з дзецьмі і моладдзю, якія уключаюць у сябе розныя кружкі, правядзенне вакацый для дзяцей і моладзі, штодзённую працу цэнтра ў якасці спартовай залы, арганізацыю разнапланавых мерапрыемстваў. Усю гэтую працу праводзяць святары і клерыкі Таварыства святога Францыска Сальскага, законныя сёстры кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі, а таксама група моладзі, якая аказвае ім дапамогу (аніматары). Дырэктарам Цэнтра ў дадзены момант з’яўляецца ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB. Цэнтр функцыянуе пры фінансавай падтрымцы разнастайных ахвярадаўцаў (напрыклад, арганізацыі Renovabis). Цэнтр наведваюць розныя групы дзяцей і моладзі, не толькі парафіяне, але і іншыя.

У дадзены момант у Маладзёжным цэнтры існуюць наступныя гурткі: футбольная секцыя для міністрантаў, швейны, моўныя (ангельская мова), ігры на гітары, камп’ютэрны і гурток танцаў (клубныя і брэйк-данс).

Швейны гурток быў створаны ў 2000 годзе. Кіруе ім сястра Вераніка Блізнюк, FMA. Яна займаецца навучаннем кравецтву і шыццю моладзі, пашывам рознай касцёльнай рытуальнай адзежы, карнавальных строяў, а таксама вырабам велікодных вербаў і т.к. Зараз кружок наведвае каля дзесятка чалавек, аднак у залежнасці ад аб’ёму працы іх колькасць можа значна ўзрастаць. Пачынаючы з 2005 года ў Цэнтры была адноўлена дзейнасць моўных гурткоў. Зараз функцыянуюць гурткі ангельскай мовы для дзяцей і моладзі, якія вядуць студэнты дзённых аддзяленняў розных вучэбных устаноў.

Гурток ігры на гітары функцыянуе з 2004 года. Існуюць дзве групы. Адна з іх пераважна для дзяцей. Там вывучаюць мастацтва акампанавання песень на гітары. Іншая займаецца паглыбленым вывучэннем iгры на гітары, гэты курс выкладае выпускнік музычнай студыі. У абедзвюх групах навучаюцца каля пятнаццаці чалавек. Яны ажыццяўляюць музычнае афармленне маладзёжнай і дзіцячай літургіі, а таксама разавых вясёлых мерапрыемстваў, якія арганізуюцца Цэнтрам.

Камп’ютэрныя курсы былі адкрытыя ў пачатку 2005 гады на базе абсталявання камп’ютэрнага класа, якое было набыта на сродкі арганізацыі Renovabis. Першапачаткова была створаная толькі група для дарослых па навучанні базавым навыкам валодання кампутарам. З восені 2005 года курсы пераключыліся на працу выключна з дзецьмі і моладдзю, якія вывучалі як базавыя навыкі, так і працу з камп’ютэрнай графікай. З восені 2006 года былі адноўленыя групы для дарослых, адна з якіх паглыблена вывучае камп’ютэрную графіку, а іншая - базавыя навыкі валодання кампутарам. На базе камп’ютэрнага класа ажыццяўляецца дапамога тым асобам з моладзі, якія не маюць уласнага кампутара. Таксама на базе класа ажыццяўляецца стварэнне розных графічных і кампутарных прадуктаў (музычнага суправаджэння да спектакляў, прэзентацый на духоўныя і маральныя тэмы, зборнік электронных тэкстаў песень, якія выкарыстоўваюцца падчас літургіі, розных дэкаратыўных матэрыялаў для ўпрыгожвання Цэнтра), якія выкарыстоўваюцца для дзейнасці Цэнтра і парафіі. На базе кампутарнага класа ажыццяўляецца таксама інфармацыйнага напаўненне парафіяльнага Інтэрнэт-сайта, на якім у тым ліку актыўна асвятляецца дзейнасць Маладзёжнага цэнтра.

Пад патранажам Цэнтра ажыццяўляецца дзейнасць танцавальных гурткоў, якія адчыненыя для наведвання ўсімі жадаючымі. Усяго іх наведваюць каля 30 чалавек.

У Цэнтры склалася даўняя традыцыя арганізацыі вольнага часу дзяцей у перыяд школьных вакацый. Гэтыя мерапрыемствы ажыццяўляюцца як у самім Цэнтры, так і з выездамі за межы Менска (у летні час). Падчас вакацый дзеці вялікую частку дня праводзяць у Цэнтры, гэтым вызваляючы бацькоў ад нагляду за імі, і там і сілкуюцца,. На вакацыях для дзяцей арганізуюцца (у залежнасці ад умоў надвор’я) выхады ў горад (паркі, заапаркі, рухомыя гульні), крэатыўная праца (маляванне, лепка, стварэнне аплікацый і кампазіцый з розных прыродных матэрыялаў), а таксама абавязкова ажыццяўляецца маральна-духоўная выхаваўчая праца, мэтай якой з’яўляецца развіццё ў дзецях маральных хрысціянскіх нормаў паводзін і сацыяльна-камунікатыўная адаптацыя.

Улетку вакацыі ажыццяўляюцца практычна выключна ў выглядзе адно-і двухтыднёвых выездаў у сельскую мясцовасць. Там акрамя вышэйназваных выглядаў дзейнасці, ажыццяўляецца шырокі круг аздараўленчых мерапрыемстваў, напрыклад: паходы ў лес, арганізаванае купанне і прыняцце сонечных ваннаў, спартовыя спаборніцтвы і г.д.

Праца з моладдзю мае больш фармацыйны характар. Так, для аніматараў арганізуюцца штогадовыя курсы, якія ў апошні час сталі праводзіцца і часцей, чым раз на год, і на іх стала запрашацца іншая, парафіяльная і не толькі моладзь.

Адным з асноўных выглядаў дзейнасці Цэнтра з’яўляецца функцыянаванне яго як спартовай залы, адчыненай для ўсіх жадаючых у вячэрні час. Пераважна Цэнтр наведваюць маладыя людзі, якія не з’яўляецца вернікамі. Толькі даглядаюць дзейнасць аніматары. У зале ёсць магчымасць правядзення розных спартовых гульняў: валейболу, бадмінтону, сквошу, настольнага тэнісу і настольнага футболу. Абавязковым складнікам такой дзейнасці Цэнтра з’яўляецца кароткая павучальная гісторыя напрыканцы вечара і сумесная малітва. Аніматары імкнуцца падтрымліваць атмасферу жывых і безбар’ерных зносін, падчас якіх, калі хтосьці жадае, могуць абмяркоўвацца і глыбокія духоўныя тэмы. Таксама ажыццяўляецца праца па растлумачэнні правіл наведвання Цэнтра, прапагандуецца адмова ад палення і ўжывання спіртных напояў.

Што датычыцца правядзення розных разавых мерапрыемстваў, то склалася традыцыя ажыццяўлення іх у наступных формах: імпрэза розных свят, тэатральных пастановак, канцэртаў, спартакіяд.

У Цэнтры ажыццяўляюцца імпрэзы розных свят, як рэлігійных, так і некаторых свецкіх: адкрыццё і зачыненне Цэнтра, карнавалы перад Калядным і Вялікім пастамі, свята Святога Мікалая, Каляды, дзень Святога Яна Боско, Вялікдзень; таксама сталі традыцыйнымі сумесныя святкаванне дзён нараджэнняў удзельнікаў Цэнтра за мінулы месяц. Неабходна адзначыць, што дадзеныя святы праводзяцца асобна для дзяцей і моладзі. Традыцыйнай іх часткай з’яўляецца культурная праграма і розныя конкурсы, арганізаваныя аніматарамі, а таксама дыскатэка. Падчас свят удзельнікам робяцца падарункі, што з’яўляецца часткай дабрачыннай дзейнасці Цэнтра.

Тэатральная дзейнасць ажыццяўляецца ў выглядзе спектакляў, мюзіклаў, якія паказваюцца не толькі ў Цэнтры і парафіі, але таксама неаднаразова вывозіліся на гастролі ў іншыя прыходы (Смаргонь, Маладзечна, Масква, Бараўляны (Дом ветэранаў)).

Акрамя таго, у Цэнтры ажыццяўляецца актыўная спартовая дзейнасць. Праводзяцца спартакіяды, па выніках якіх уручаюцца граматы і кубак. Таксама ў 2005 годзе футбольная каманда Цэнтра ўдзельнічала ў маладзёжных салезіянскіх спаборніцтвах у Польшчы.

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр