Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
2007г.
Гісторыя парафіі
19.04.2009
У гэтым годзе адбылося экуменічнае спатканне у нашым моладзевым цэнтры. Былі сведкі Еговыя, баптысты.
  17 верасня 2007г. адбылася  Урачыстая Прыміцыйная Імша ксяндза Віктара Гайдукевіча. Шчыра вітаем яго з святарскімі пасвячэннямі. Няхай Бог Усемагутны адорвае яго сваімі ласкамі.
 Пры нашай парафіі дзейніяае “Легіон Марыі”, Супольнасць маладых сем’яў, Ружанцоваыя колы, таксама пры парафіі існуе супольнасць “ Маці ў малітве”, Таварыства “Маці Божай Патронкі Добрай смерці”, група міністрантаў молодшых і старэйшых, група салезіанскіх аніматараў, музычная група “НЕБАСХІЛ”, хор для моладзі і дзяцей. Паўстаў новы малітоўны рух “ Маргарыткі”(вячыстая малітва за святароў).
У гэтым годзе ў гонар слугі Божага Яна Паўла ІІ у нашай парафіі адбыўся конкурс мастацкі.
Ва ўспамін Маці Божай Ружанцовай, вернікі нашай парафіі 7 кастрычніка заўсёды збіраюцца ў Лошыцкім парку, моляцца на ружанцы на руінах капліцы, просячы Маці Божую Ружанцовую за прафію ў Лошыцы, аб хутчэйшым вырашэнні пытанняў пра зямельны надзел пад будову святыні.
25 лістапада адбылося свята “ Мамы Маргарытты”, маці ксяндза Боско. Удзельнічала шмат бабуляў і мамаў, а таксама былі прысутныя бацькі нашых святароў і сясцёр, якія працюць у Мінску.
У гэтым годзе адбылася вельмі асаблівая падзея. 8 снежня, ва Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі—10-я гадавіна, калі святары салезіанцы распачалі сваю духоўную працу ў мікрарайоне Серабранка. Менавіта ў гэты дзень спаўняецца 10 гадоў, як кс. Ігар Лашук быў прызначаны пробашчам парафіі. Пасля Святой імшы адбылося ўрачыстае прыняццё дзяцей і моладзі (якія жадалі) ў супольнасць “Сябры Марыі”. Няхай Усемагутны Бог і надаль адорвае кс. Ігара Лашука, нашага Пробашча і дзекана парафіі сваім благаслаўленнем!

З Божай дапамогаю працягваецца праца ў справе будовы касцёла. Ужо перасаджаны ўсе дрэвы ў адпаведнае месца, пакінутыя толькі тыя, якія яшчэ неабходна высечы. Заключана дамова і падрыхтаваны пакет дакументаў у Госстройнадзор аб дазволе на працы і арганізацыіі будаўнічай пляцоўкі. Дзякуем Богу і Найсвяцейшай Панне Марыі, нашым апекунам. Кожны дзень молімся за ахвярадаўцаў.
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100